«Я не Шарлі, я — Ахмед»
8 студзеня ў твітэры з'явіўся новы хэштэг #JeSuisAhmed, у перакладзе ён гучыць як «Я — Ахмед». Рэпліка, якую хэштэг суправаджае, дае новы аспект ўспрымання трагічных падзей 7,8 і 9 студзеня ў Парыжы.
Ахмед Мераб
«Я не Шарлі, я — Ахмед, мёртвы паліцэйскі. Шарлі высмеяў маю веру і культуру, а я памёр, абараняючы яго права рабіць гэта».
Твіт падтрымалі тысячы карыстальнікаў. Хэштэг згадваецца чым далей, тым часцей — наступствы атакі джыхадзістаў Парыжу і Францыі трэба будзе перажываць яшчэ доўга, раны будуць
зацягвацца на фоне мяккай, але відавочна анты-мусульманскай рыторыкі, лічаць распаўсюднікі твіты.
«Тэрарысты разлічвалі падняць хвалю антыісламскіх настрояў — і тады ў роспачы юнакі самі прыйшлі б да іх «пад ружжо». Рэтвітні, хай яны
праваляцца!», — заклікае аўтар твіта Д'яб Абу Джах'я (Dyab Abou Jahjah).
Ахмед Мераб быў супрацоўнікам камісарыята паліцыі (BAC) 11-й акругі Парыжа (там жа размешчана і рэдакцыя). Патруляваў на ровары суседні бульвар Richard Lenoir. Загінуў, спрабуючы супрацьстаяць
тэрарыстам. У Ахмеда Мераба засталася каханая жанчына. Ён быў мусульманінам, яму было 40 гадоў.
novayagazeta.ru