Марын Ле Пэн заклікала сваіх прыхільнікаў не ісці на марш у Парыжы
Лідар французскіх ультраправых Марын Ле Пен заклікала сваіх прыхільнікаў не прымаць удзел у маршы, які праходзіць у нядзелю ў Парыжы, сказаўшы, што ўрад не дапусціў яе да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы.
Паводле яе слоў, урад сацыялістаў на чале з Франсуа Аляндам кіруецца фракцыйнымі меркаваннямі і спрабуе зарабіць палітычныя балы на маршы салідарнасці з ахвярамі нападу
ісламістаў.
Марын Ле Пен паведаміла, што замест гэтага яна прыме ўдзел у маршы, які пройдзе ў горадзе Бакер на поўдні Францыі, дзе узначалены ёю Нацыянальны фронт мае магутную падтрымку.
Бі-Бі-Сі