Іспанія адмяняе частку каранцінных забаронаў

Улады краіны дазволілі аднаўленне працы прадпрыемстваў, якія не належаць да крытычна важных сфераў. Сярод кіраўнікоў і спецыялістаў медыцынскай сферы няма адзінага меркавання наконт таго, ці не рана прынялі такое рашэнне.

2490801.jpg

Пасля двух тыдняў прастою ў Іспаніі ў панядзелак, 13 красавіка, аднаўляюць працу прадпрыемствы, якія не належаць да крытычнай інфраструктуры, у прыватнасці, у сферы прамысловасці і будаўніцтва, паведамляе El Pais.

Разам з тым, каранцін працягваецца, але ў аб'ёме, што быў абвешчаны 14 сакавіка: застаюцца закрытымі школы, рэстараны і бары, спартыўныя і культурныя ўстановы.

Аднак — хоць і было абвешчана першае паслабленне каранцінных абмежаванняў — разам з тым уводзяцца і дадатковыя меры бяспекі. У прыватнасці, паліцыя раздасць 10 мільёнаў масак тым людзям, якія будуць ездзіць на працу ў грамадскім транспарце.

Да таго ж абнародуюць "пратакол бяспекі" для прадпрыемстваў, якія аднаўляюць працу. Акрамя парады максімальна пакідаць людзей на дыстанцыйнай працы, трэба паклапаціцца пра забеспячэнне дыстанцыі, а работнікам, якія працуюць на адлегласці да двух метраў адзін ад аднаго, трэба абавязкова выкарыстоўваць маскі.  Людзям раяць дэзынфікаваць прадметы, што выносілі з хаты, — напрыклад, акуляры і мабільныя тэлефоны.

Сярод кіраўнікоў і спецыялістаў медыцынскай сферы няма адзінага меркавання наконт таго, ці не рана прынялі такое рашэнне.

Паводле korrespondent.net