Ільдар Дадзін на сустрэчы з праваабаронцамі пацьвердзіў, што яго збівалі ў калоніі

Для таго, каб высветліць умовы ўтрымання ў калоніі і наяўнасць парушэнняў, паводле слоў, праваабаронцаў, «ім трэба карціну бачыць цалкам».

Адзін з плакатаў, з якімі Ільдар Дадзін выходзіў на адзіночныя пікеты.

Адзін з плакатаў, з якімі Ільдар Дадзін выходзіў на адзіночныя пікеты.


Члены РПЧ паспрабуюць патрапіць у тыя памяшканні, пра якія ідзе гаворка ў скаргах — нібыта ў калоніі ёсць калідоры, дзе няма відэаназірання, а ў ШІЗА ёсць «ледзяныя», гэта значыць практычна не ацяпляльныя камеры, паведамляе карэспандэнт “Радыё Свабода”, які знаходзіцца каля калоніі.

Праваабаронцы адзначаюць, што пакуль іх патрабаванні ў калоніі выконваюцца, але здзіўляюцца з нагоды некаторых нюансаў. У прыватнасці, ім забаранілі выкарыстоўваць дыктафон на сустрэчы з Дадзінам, а фота- і відэафіксацыю будзе праводзіць толькі супрацоўнік калоніі.

Паводле словаў сябра камісіі РПЧ Паўла Чыкава, Дадзін пасля першай двухгадзіннай гутаркі пацвердзіў праваабаронцам факты пра збіццё ў калоніі, пра якія ён напісаў у сваім лісце.

Камісія працягне працу і 8 лістапада. Праваабаронцы маюць намер праглядзець запісы камер назірання, якія маглі захаваць здзекі са зняволеных.

Адміністрацыя калоніі абяцала прадставіць камісіі запісы з камер відэаназірання. «Нам абяцалі сёння ці заўтра прадэманстраваць відэазапісы. Заўтра ўвечары я вам ужо змагу сказаць, атрымалі мы да іх доступ або не. Пакуль нам ніхто не сказаў, што іх няма, але нам пакуль іх яшчэ і не далі», — паведаміў Павел Чыкаў.

1 лістапада СМІ апублікавалі ліст актывіста Ільдара Дадзіна жонцы Анастасіі Зотавай, у якім ён паведаміў ўсе падрабязнасці аб катаваннях у сегежскай калоніі ВК-7, арганізаваных супрацоўнікамі ўстановы, і ў якіх асабіста прымаў удзел начальнік калоніі Сяргей Косіеў.


«Збівалі па 10–12 чалавек адначасова, нагамі»



У прыватнасці, Дадзін напісаў: «11 верасня 2016 году да мяне прыйшоў начальнік калоніі Косіеў з трыма супрацоўнікамі. Яны разам пачалі мяне збіваць. Усяго збівалі за гэты дзень чатыры разы, па 10–12 чалавек адначасова, білі нагамі. Пасля трэцяга збіцця апусцілі галаву... ва ўнітаз прама ў камеры ШІЗА».

Лекары, дапушчаныя да Дадзіна са згоды ФСВП, сцвярджаюць, што на целе актывіста «няма слядоў збіцця».

Еўрапейскі суд правоў чалавека 3 лістапада прысвоіў скарзе Ільдара Дадзіна прыярытэтны статус. Суд патрабуе, каб Расія да 18 лістапада падала яму медычныя дакументы, а таксама правяла абследаванне Дадзіна, прычым зрабіць гэта павінны незалежныя ад ФСВП лекары.

Начальніка ІЧ-7 Сяргея Косіева пасля скаргі Ільдара Дадзіна адхілілі ад працы.

www.svaboda.org