Голас Чырвонай планеты: апублікаваныя першыя гукі з Марса
Амерыканскі марсаход высадзіўся на паверхні планеты і дасылае адтуль усё больш інфармацыі.
NASA апублікавала не толькі відэа, але і першыя гукі з
Марса. На аўдыё можна пачуць ціхі трэск і моцны гул — відаць, ад парываў ветру.
Яго перадаў новы марсаход — Perseverance. Ён здзейсніў пасадку ў раёне кратэра
Езера 18 лютага 2021-га і будзе займацца даследаваннем паверхні Чырвонай
планеты.
Паводле «Еўрарадыё».