Германія прыцягнула да адказнасці дыпламатаў за «лайкі» непрымальных твітаў
МЗС Германіі заявіў, што ўвёў новыя прынцыпы працы ў сацыяльных медыя і ўжыў меры дысцыплінарнага ўздзеяння да дыпламатычнага персаналу місіі краіны на палестынскіх тэрыторыях. Пра гэта паведамляе Наша Ніва са спасылкай на Associated Press.
МЗС Германіі пачало расследаванне пасля таго, як высветлілася, што Twitter-акаўнт місіі краіны на палестынскіх тэрыторыях ставіў «лайкі» антыізраільскім паведамленням.
Міністэрства замежных справаў заявіла ў аўторак, што 10 чалавек мелі доступ да акаўнта, і незразумела, хто ставіў «лайкі». Міністэрства заяўляе, што акаўнт не быў абаронены ад старонніх карыстальнікаў.
Кіраўнік офісу Германіі ў Рамале Крысціян Клагес і іншыя былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, гаворыцца ў паведамленні. Асновы працы ў сацыяльных сетках, разасланыя на ўсе дыпламатычныя пасады, тлумачаць, што «нават лайкі разумеюцца як выказванне думкі нямецкага ўрада», і цяпер яны маюць патрэбу ва ўхваленні двух чалавек.
У нямецкім МЗС «катэгарычна» адмежаваліся ад антыізраільскіх «лайкаў» і назвалі іх «непрымальнымі».