Германія. Бабуля Мароз
Берлінскія феміністкі святкуюць перамогу — упершыню ў гісторыі Берліна жанчынам дазволілі выконваць ролю Крампуса — так у Германіі называюць антыпода Дзеда Мароза ці Санта-Клаўса.
Як правіла, з 1949 года ролю Крампуса выконваюць мясцовыя студэнты, якім, як і паўсюль у свеце, бракуе грошай. Фармуе спіс студэнтаў, што жадаюць зарабіць працай Крампуса, студэнцкі прафсаюз. Прычым, конкурс на гэтую пасаду фантастычны — у мінулым годзе на 225 вакансій падалі заявы 2700 студэнтаў.
У студэнтак шанцаў для такога заробку, натуральна, не было. Максімум, што ім дазвалялі, — выконваць ролю анёлаў. Аднак цяпер у гэтай галіне пачаліся радыкальныя перамены.
Кіраўніцтва прафсаюзу выступіла супраць манаполіі мужчынаў на ролю каляднага чараўніка і дамаглося адпаведнай рэформы.
У прафсаюзе ўжо прыдумалі назву для новага персанажа — Калядная жанчына. Што з гэтага атрымаецца, пакуль цяжка сказаць.
Кансерватыўная прэса іранічна прагназуе з’яўленне ў хуткай будучыні калядных гомасексуалаў і калядных трансгендэраў.
Паводле нямецкай прэсы