Германія. Актывізацыя рускамоўнай мафіі
У Германіі скардзяцца на актывізацыю рускамоўнай мафіі. Паводле ранейшых папярэдніх ацэнак германскіх уладаў, злачынная супольнасць выхадцаў з былога СССР на тэрыторыі Германіі складае ад 20 да 40 тысяч чалавек.
Кіраўнік Федэральнага ведамства па крымінальных справах Германіі Хольгер Мюнх у інтэрв'ю газеце “Welt am Sonntag” сказаў, што ў краіне назіраецца сур'ёзная актывізацыя рускамоўнай мафіі, паведамляе ВВС.
Паводле яго слоў, гэтыя злачынцы наносяць Германіі эканамічны ўрон на мільярды еўра.
"Восем-дзесяць працэнтаў зняволеных нямецкіх турмаў — рускамоўныя ці выхадцы з Расіі, гэта каля 5 тысяч чалавек", — сказаў Мюнх.
Хольгер Мюнх адзначыў, што гаворка ідзе аб выхадцах з Расіі, Абхазіі, Каўказа, Туркменіі і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза.
Паводле ранейшых ацэнак германскіх уладаў, злачынная супольнасць выхадцаў з былога СССР на тэрыторыі Германіі — ад 20 да 40 тысяч чалавек.
Зараз Федэральнае ведамства па крымінальных справах кажа пра "пяцізнакавую лічбу" і дадае, што не валодае больш поўнай інфармацыяй.