Фондавыя рынкі абваліліся з-за магчымай перамогі Трампа
Сусветныя фондавыя рынкі пачалі падаць пасля абвяшчэння першых вынікаў падліку галасоў на выбарах прэзідэнта ЗША, якія паказваюць на верагодную перамогу рэспубліканца Дональда Трампа.
На ф'ючэрсных таргах (біржы ў ЗША адкрыюцца ў другой палове дня) індэксы S&P500 і Nasdaq страцілі па 5 працэнтаў, Dow Jones упаў на 800 пунктаў (4,5 працэнта).
Брытанскі FTSE100 страціў 3,6 адсоткі, японскі Nikkei — 6 адсоткаў.
Курс даляра ў адносінах да еўра, швейцарскага франка і фунту стэрлінгаў таксама зваліўся ў межах аднаго працэнта. Пры гэтым мексіканскі песа страціў адразу 13 адсоткаў і прабіў адзнаку ў 20 песа за долар ўпершыню ў гісторыі.
Барэль нафты маркі Brent страціў у кошце амаль долар, зваліўшыся ніжэй адзнакі 45 даляраў. Інвестары пачалі купляць золата, якое вырасла на 4,6 працэнта.
Па апошніх дадзеных Трамп апярэджвае кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан з 238 галасамі выбарнікаў супраць 209. Вынікі працы не падлічаныя ў 9 штатах, для перамогікандыдату трэба набраць 270 галасоў.
Паводле meduza.io