Мабільная праграма для фітнесу выпадкова рассакрэціла некалькі армій свету

Сакрэтныя вайсковыя базы, якія не бачныя на спадарожнікавых картах Google або Apple, выдатна заўважныя на карце фітнес-праграмы.

2110363.jpg

Кампанія-вытворца фітнес-праграмы Strava апублікавала карту свету, дзе пазначаныя яе карыстальнікі. Тым самым яна рассакрэціла інфармацыю пра месцазнаходжанне і ўкамплектаванне вайсковых базаў і вайсковых патрулёў некалькіх армій свету, паведамляе “The Guardian”.

Карта была запушчаная ў лістападзе 2017 года. Для яе складання выкарыстоўваліся дадзеныя з трох мільярдаў фітнес-бранзалетаў, смартфонаў і іншых гаджэтаў, сцвярджаюць у кампаніі. Аднак Strava выкарыстала, акрамя іншых, дадзеныя з фітнес-трэкераў вайскоўцаў, якія знаходзяцца на актыўным дзяжурстве.

На мінулых выходных вайсковыя аналітыкі заўважылі, што карта досыць падрабязна раскрывае надзвычай важную інфармацыю пра карыстальнікаў праграмы — вайскоўцаў на службе. Як заявіў аналітык Аб'яднанага інстытута аналізу канфліктаў Нейт Рузер, на карце Strava "добра відаць размяшчэнне на карце і структуру амерыканскіх баз".

  

2110365.jpg

У такіх месцах, як Афганістан, Джыбуці і Сірыя, карыстальнікамі праграмы з'яўляюцца ў асноўным замежныя вайскоўцы, што азначае, што базы вылучаюцца асабліва ярка. Напрыклад, у правінцыі Гільменд (Афганістан), выразна бачныя месцазнаходжанні перадавых аперацыйных базаў, якія свецяцца на чорнай карце.

Маштабаванне на адной з буйнейшых базаў выразна паказвае яе ўнутраную планіроўку, бо перамяшчэнні вайскоўцаў па базе паказваюцца як гусенічныя маршруты руху шматлікіх салдат. Між тым, сама база не бачная на спадарожнікавых картах камерцыйных кампаній, такіх як карты Google або Карты  Apple, але яе можна выразна ўбачыць праз Strava.

На карце бачныя не толькі амерыканскія базы і патрулі, але і расійскія, і турэцкія.

Іншы аналітык, Тобіас Шнайдэр, адзначае, што па следзе фітнес-трэкераў лёгка пазнаецца французская база Мадама ў Нігеры. Таксама Шнайдэр дэманструе складзеную ім на падставе дадзеных Strava карту аванпастоў вакол сірыйскага Масула.

Як паказваюць аналітыкі, амерыканскія базы ў Сірыі даюць больш за ўсё слядоў фітнес-актыўнасці. Крыху менш даюць расійскія, а іранскія базы на карце амаль адсутнічаюць.

У Пентагоне ўжо адрэагавалі на гэтую інфармацыю. У прыватнасці прадстаўнік абароннага ведамства маёр Адрысія Харыс заявіла, што на дадзены момант Міністэрства абароны вывучае сітуацыю. "Міністэрства абароны вельмі сур'ёзна ставіцца да падобных выпадкаў і вывучае дадзеную сітуацыю, каб вызначыць, ці патрэбныя дадатковыя ўказанні ці падрыхтоўка", — сказала Харыс. Паводле яе слоў, "у выпадку неабходнасці павінны быць распрацаваны дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі ваеннага персаналу ўнутры краіны і за мяжой".

Паводле korrespondent.net