Еўрасаюз зацвердзіў трэці пакет беларускіх санкцый

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і атачэння Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў у Твітэры журналіст Рыкард Ёзвяк.

eu_2891828_1280_870x579.jpg


Усяго пад санкцыі трапляюць 29 фізічных і 7 юрыдычных асоб. Чакаецца, што афіцыйнае рашэнне ў часопісе ЕС будзе апублікаванае заўтра. Тады стане вядома, каго менавіта закранае трэці пакет. Пакуль пад санкцыям ЕС знаходзяцца больш за 50 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Лукашэнка і прадстаўнікі сілавых структур. Яны не могуць ўязджаць у Еўрасаюз, а іх актывы на яго тэрыторыі павінны быць замарожаныя, паведамляе REFORM.by.

Таксама амбасадары ЕС зацвердзілі падаўжэнне эканамічных санкцый супраць Расіі яшчэ на паўгода. Яны былі ўведзеныя ў 2014 годзе ў сувязі з агрэсіяй ва Украіне.