Беларускай апазіцыі ўручаюць прэмію Сахарава (анлайн)

Сёння Еўрапарламент уручае прэмію імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі" — галоўную ўзнагароду Еўрасаюза ў галіне правоў чалавека. Сёлета яе прысудзілі беларускай апазіцыі, якую прадстаўляюць Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, прадстаўнік стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі, Вольга Кавалькова, Святлана Алексіевіч, Сяргей Ціханоўскі, Сцяпан Пуціла, Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч.