Еўрапол канфіскаваў тысячы артэфактаў у 103 краінах

Злачынныя сеткі займаліся археалагічнымі знаходкамі і творамі мастацтва, выкрадзенымі з пацярпелых ад вайны краін.

Спецаперацыя Еўрапола. Фота: кадр з відэа

Спецаперацыя Еўрапола. Фота: кадр з відэа

Падчас маштабнай спецаперацыі Еўрапола было канфіскавана больш за 19 тысяч артэфактаў. Пра гэта гаворыцца на сайце Еўрапола.

Аперацыі праводзіліся яшчэ восенню 2019 года, але з аператыўных прычын іх дэталі апублікаваныя толькі цяпер.

Так, больш за 19 тысяч археалагічных артэфактаў і іншых твораў мастацтва былі выяўленыя ў рамках глабальнай аперацыі, якая ахапіла 103 краіны і была накіраваная на ліквідацыю міжнародных сетак незаконнага гандлю творамі мастацтва і антыкварыятам.

У вынікі арыштавалі 101 падазраванага і было распачата 300 расследаванняў. Сярод канфіскаваных прадметаў мастацтва — манеты розных перыядаў, кераміка, гістарычная зброя, карціны і акамянеласці.

 

Паводле korrespondent.net