Дзмітрый Мядзведзеў: Крым — наш, Данбас — ваш

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў у сваім артыкуле для «Независимой газеты», што наладжванне жыцця ў Луганскай і Данецкай абласцях — гэта задача ўкраінскіх уладаў, бо гэта тэрыторыя Украіны.



medved_u_krymie.jpg

«Украінскім уладам — калі яны сапраўды лічаць ўсходнія тэрыторыі ўкраінскімі — усё ж варта разумець, што наладжванне жыцця там — гэта перш за ўсё зона іх адказнасці. Як Расійская Федэрацыя ўзяла на сябе адказнасць за наладжванне жыцця людзей у Крыме», — напісаў Мядзведзеў, адзначыўшы, што расійскае кіраўніцтва лічыць пытанне тэрытарыяльнай спрэчкі закрытым.
На думку Мядзведзева, Украіна пакуль не гатовая браць на сябе адказнасць за ўсход краіны. «Данбас і Луганск аказваюцца ў эканамічнай блакадзе, якую сваім жа грамадзянам абвясцілі іх цэнтральныя ўлады. Няўжо мала таго, што па мірных грамадзянах страляюць іх жа суайчыннікі? Трэба яшчэ і эканамічна знішчыць людзей і цэлыя вобласці? Гэта беспрэцэдэнтны выпадак», — панаракаў расійскі прэм'ер.
Паводле ng.ru