Дзмітрый Пяскоў шпіталізаваны пасля заражэння каронавірусам

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заразіўся каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 і знаходзіцца ў шпіталі.

41776604_303.jpg


"Так, я захварэў. Лячуся", — заявіў Пяскоў ТАСС у адказ на пытанне, ці сапраўды ў яго выяўлены каронавірус. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі паведаміў, што знаходзіцца ў шпіталі.
Таксама паведамляецца, што шпіталізавана жонка Пяскова Таццяна Наўка.
У пачатку красавіка Пяскоў распавёў журналістам, што купіў сабе спецыяльны "блакатары вірусаў" у выглядзе бэйджа, які носіцца прымацаваным на пінжак. Пазней ён прызнаўся, што не ўпэўнены ў эфектыўнасці "блакатара".
"Не ведаю, ці дапамагае ён ці не. Я яго ў аптэцы купіў. Кожны носіць усё, што можа, з пункту гледжання прэвентыўных сродкаў", — сказаў ён. Па яго словах, ён чытаў, што гэты сродак нават можа быць шкодным.
Гаворачы аб мерах бяспекі, прынятых для прадухілення распаўсюджвання COVID-19 у Крамлі, Пяскоў казаў, што на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы дапускаюць толькі тых, хто прайшоў тэставанне на COVID-19, а некаторыя супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта здаюць аналізы некалькі разоў на тыдзень, піша rbc.ru.
Каронавірус раней быў выяўлены ў прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна, кіраўніка Мінбуда Уладзіміра Якушава і міністра культуры Вольгі Любімавай.