Для барацьбы з тэлефонным тэрарызмам у Расіі прапанавалі блакаваць сувязь з цэлымі краінамі

У Расіі ФСБ могуць дазвіляць блакаваць трафік з краін, адкуль тэлефануюць тэлефонныя тэрарысты.

1345793699_total_censor_1.jpg

Для барацьбы з тэлефонным тэрарызмам ФСБ зможа адключаць сувязь з цэлымі краінамі на тэрмін да паўгода. Ініцыятыва распрацавана па даручэнні Савета бяспекі. Але да канца не ясна — ці будуць блакаваць толькі «голас» або разам з Сеткай, піша РБК.

Аператараў сувязі могуць абавязаць прыпыніць «аказанне паслуг па пропуску трафіку па асобных напрамках (краіна, аператар сувязі, рэсурс нумарацыі)» для барацьбы з тэлефонным тэрарызмам.

З такой прапановай выступіла міжведамасная рабочая група, створаная па даручэнні Мінкомсувязі і ФСБ, паведамляе РБК са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прыпыняць паслугі сувязі на тэрмін да 180 дзён прапануецца па распараджэнні «органа, які ажыццяўляе забеспячэнне бяспекі Расіі», у прыватнасці, ФСБ, сказана ў законапраекце, падрыхтаваным групай.

Які менавіта трафік прапануецца блакаваць, у дакументах не ўдакладняецца. Некалькі крыніц РБК сказалі, што гэта закране галасавую сувязь і перадачу дадзеных у кірунку пэўнай краіны ці іншага аператара сувязі. Яшчэ двое ўдзельнікаў рабочай групы сказалі, што гаворка ідзе пра галасавую сувязь і СМС, а не пра адключэнне ўсяго канала сувязі.

Куратар рабочай групы Ірына Левава пацвердзіла распрацоўку нарматыўных актаў. У Мінкомсувязі і ФСБ гэта не каментавалі.

Нагадаем, 1 лістапада ў Расіі ўступіць у сілу закон, які дазваляе ізаляваць Рунэт. Улады Расіі змогуць кантраляваць усе кропкі перадачы дадзеных за мяжу і маршрутызацыю трафіку, у тым ліку з дапамогай спецыяльнага абсталявання ў правайдэраў. Урад пастанавіў, што вучэнні па ізаляцыі Рунэту будуць праходзіць не радзей чым раз на год.

Паводле meduza.io, www.rbc.ru