ДДБ: беларускія і літоўскія клубы страйкболу ў Калінінградзе навучаліся ваеннай тактыцы спецназу ГРУ

У мінулым годзе чальцы клубаў страйкболу (эйрсофта), якія дзейнічаюць у Літве, былі на турніры ў Калінінградзе, дзе навучаліся ваеннай тактыцы, якую выкарыстоўвае расійская армія, заявіў у панядзелак Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ).



b8630512c938f40b8f_60779951.jpg

© RIA / Scanpix

У справаздачы выведкі гаворыцца, што чальцы неназваных клубаў "імітавалі тактыку расійскіх спецсіл і трэніраваліся з расійскімі і беларускімі камандамі страйкбола" (некамерцыйная, камандная, ваенна-спартыўная гульня з выкарыстаннем "мяккай пнеўматыкі"), паведамляе ru.delfi.lt.

Па дадзеных ДДБ, у мінулым годзе энтузіясты страйкбола з Літвы ўдзельнічалі ў  турніры "Шлях да перамогі", які праходзіў у Калінінградскай вобласці,  арганізаваны асацыяцыяй ветэранаў расійскіх спецсіл і войнаў "Спецназ-Рус".

У дакуменце гаворыцца, што ў час турніраў трэніраваліся і асобы, якія належаць да сілаў ваеннай разведкі — ГРУ Расіі.

"Чальцоў клубаў страйкболу падчас такіх мерапрыемстваў навучаюць ваеннай тактыцы, якую выкарыстоўваюць у расійскай арміі, гэтыя навыкі могуць быць выкарыстаны падчас рэальных ваенных дзеянняў з ўзброенымі сіламі Расіі", — гаворыцца ў справаздачы ДДБ.