«Чорную скрыню» егіпецкага A320 паднялі са дна Міжземнага мора
Самапісец самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir, што пацярпеў крушэнне ў траўні, узняты са дна Міжземнага мора.
У егіпецкай камісіі па расследаванні катастрофы заявілі, што «чорная скрыня» была пашкоджана, аднак камандзе даследчага судна, які ўдзельнічае ў пошуках, удалося атрымаць з самапісца блок памяці.
Вечарам 15 чэрвеня егіпецкія ўлады паведамілі, што даследчае судна «Джон Летбрыдж» вызначыла раёны, дзе знаходзяцца абломкі самалёта.
Самалёт A320 егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, які ляцеў з Парыжа ў Каір, знік з экранаў радараў ранняй раніцай 19 траўня. На борце самалёта знаходзіліся 66 чалавек, у тым ліку 10 чальцоў экіпажа. Прычына крушэння самалёта не ўсталяваная.
У першыя дні пасля крушэння неаднаразова паведамлялася аб выяўленні абломкаў самалёта. Частка гэтых звестак пасля была аспрэчаная. Таксама ўлады Егіпта заявілі, што ім удалося злавіць сігнал аднаго з радыёмаякоў, усталяваных на борце лайнера.
Паводле Associated Press