Часопіс Time назваў «Чалавекам года» групу журналістаў
Часопіс Time абвясціў «Чалавека года 2018»: такое званне атрымаў не адзін чалавек, а група журналістаў.
Гэта, у прыватнасці:
- забіты саўдаўскімі спецслужбамі апазіцыйны журналіст Джамаль Хашогі;
- рэдакцыя амерыканскага выдання The Capital Gazette, на супрацоўнікаў якой напаў узброены чалавек. Тады падчас нападу загінулі 5 чалавек;
- журналісты Reuters Ва Лон і К'я З Оо, якіх асудзілі ў М'янме на 7 гадоў зняволення за расследаванне генацыду рахінджа. Забойцы, якіх выкрылі журналісты, былі асуджаныя да 10 гадоў пазбаўлення волі;
- журналістка Марыя Рэса з Філіпін, вядомая крытыкай прэзідэнта Радрыга Дутэртэ і яго жорсткую барацьбу з нязручнымі рэжыму грамадзянамі. Цяпер кіраўніцтва выдання Rappler, дзе Рэса з'яўляецца галоўным рэдактарам, абвінавачваецца ў махлярстве, журналістцы пагражае турэмны тэрмін да 10 гадоў.
Журналістаў-пераможцаў, якіх пераследавалі за іх погляды і пошукі праўды, аб'ядналі агульнай назвай The guardians («вартавыя» або «ахоўнікі»).
Паводле hromadske.ua