Чвэрць расіян гатовыя пачаць ядзерную вайну з-за Крыма

Чвэрць расіян (25 %) выказаліся за прымяненне ядзернай зброі ў выпадку "вонкавага ўварвання ў Крым", вынікае з прамежкавых вынікаў апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання масавай электроннай свядомасці (ЦДМЭС) сумесна з радыёстанцыяй "Гаворыць Масква".



1387625984_1335788387_13.jpg

Як тлумачыцца на сайце ЦДМЭС, апытанне было праведзенае пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Пуцін у тэлефільме Андрэя Кандрашова "Крым. Шлях на Радзіму" падрабязна распавёў пра спецаперацыю па "вяртанні Крыма". У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што Расея была гатовая прывесці ў гатоўнасць ядзерныя сілы ў выпадку неспрыяльнага развіцця падзей на Украіне.

Як вынікае з апытання, 11,6 % з усіх грамадзян, гатовых да экстраардынарных мераў РФ з-за Крыма, сцвярджальна адказалі на пытанне, ці павінна Расія ўжыць ядзерную зброю, але адзначылі, што гэта магчыма толькі ў выпадку, калі знешняе ўварванне адбудзецца не толькі на паўвостраве, а і на "іншай расійскай тэрыторыі".

Адназначна падтрымліваюць прымяненне ядзернай зброі з-за Крыму без усялякіх умоваў 13,4 % рэспандэнтаў. На іх думку, Захад не здольны весці дыялог і, "калі яны гатовыя ўвесці войскі на нашу тэрыторыю, то хай рыхтуюцца і да ядзернай атакі".

67,9 % апытаных заявілі, што не згодныя са сцвярджэннем аб магчымасці прымянення ядзернай зброі з-за Крыма.

З іх 47,5 % рэспандэнтаў паведамілі, што "ядзерная зброя можа знішчыць чалавецтва, а гэтага нельга дапусціць ні пры якім раскладзе".

20,4 % аўдыторыі, якая ўдзельнічала ў апытанні, адзначылі, што "хутчэй не згодныя" на ядзерную вайну з-за паўвострава, аднак дапускаюць прымяненне ядзернай зброі ў адказ на ядзерныя ўдары з боку Захаду.