Ціск Расіі на Балканы расце — NАТО

Вашынгтон і NАТО павінны зрабіць больш, каб утрымаць Балканы ад дэстабілізацыі, заявіў галоўнакамандуючы сіламі Паўночнаатлантычнага альянсу ў Еўропе.

Керціс Скапароці заявіў, што Балканы сутыкнуліся з узмацненнем ціску з боку Расіі.

Керціс Скапароці заявіў, што Балканы сутыкнуліся з узмацненнем ціску з боку Расіі.

Балканы сутыкнуліся з узмацненнем прыхаванага і яўнага ціску з боку Расіі. Пра гэта заявіў галоўны камандуючы сіламі Паўночнаатлантычнага альянсу ў Еўропе амерыканскі генерал Керціс Скапароці падчас выступу ў камітэце Сената ЗША па ўзбраенні, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, Вашынгтон і NАТА павінны зрабіць больш, каб утрымаць гэты рэгіён ад дэстабілізацыі.

"Рэгіён, з-за якога я зараз занепакоены — гэта ўласна Балканы. Расія працуе на Балканах, а мы пакінулі рэгіён па-за ўвагай. Таму гэта рэгіён, дзе ў нас у будучыні могуць быць праблемы", — сказаў Скапаротти.

Дарэчы, Чарнагорыя, адна з балканскіх краін, у мінулым годзе стала 29 сябрам NАТО. Гэты крок рэзка раскрытыкавала Расія.

Чарнагорскія ўлады таксама заяўлялі, што расійскія спецслужбы арганізавалі спробу перавароту ў краіне 2016 годзе — напярэдадні ўступлення ў NАТО. Крэмль гэтыя заявы адпрэчваў.

Да таго ж Расія працягвае мець трывалыя ваенныя і культурныя сувязі з Сербіяй.

Паводле www.radiosvoboda.org