Ці трымаецца Маск сінімі пальцамі за ўладу ў Twitter? Хутка пра гэта даведаемся

Ілан Маск запусціў галасаванне: «Ці павінен я сысці з пасады кіраўніка Twitter?» 57,5% адказалі станоўча.

Выява з сайта www.ixbt.com

Выява з сайта www.ixbt.com

Уладальнік Twitter Ілан Маск запусціў апытанне. Ён пацікавіўся ў карыстальнікаў пра тое, ці варта яму сысці з пасады кіраўніка сацсеткі.

Маск паабяцаў, што прыме любыя вынікі галасавання.

На момант напісання 57,5% карыстальнікаў сацсеткі прагаласавалі за тое, каб Маск сышоў у адстаўку. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел ужо 17,5 мільёна чалавек.

Па ходзе галасавання Маск публікаваў такія твіты-каментары: «Як гаворыцца, бойцеся сваіх жаданняў, бо яны могуць спраўдзіцца» і «Тыя, хто хочуць улады, менш за ўсё яе заслугоўваюць».



Ілан Маск стаў уладальнікам Twitter у канцы кастрычніка. Ён заявіў, што кампанія штодня губляе больш за чатыры мільёны долараў.

Маск папярэдзіў, што ў бліжэйшы час Twitter будзе рабіць шмат «глупстваў», таму што спрабуе перабудаваць сваю працу.

Варта згадаць, што бізнесовец звольніў прыкладна палову супрацоўнікаў кампаніі, а астатнім прапанаваў працаваць звышурочна, каб «хардкорна» будаваць новы Twitter. Паводле даных СМІ, пасля гэтага яшчэ сотні чалавек перадумалі заставацца ў кампаніі.

Паводле meduza.io