Брытанскі палітык паскардзіўся Маску на тое, што Twitter пазначыў яго прарасійскасць. Адказ Маска бясцэнны
Амерыканскі мільярдэр і вынаходнік Ілан Маск патроліў брытанскага палітыка Джорджа Гэлоўэя, вядомага прарасійскімі поглядамі. Публічны дыялог палітыка і бізнесоўца адбыўся ў Twitter.

Былы член парламента Вялікабрытаніі абурыўся, што Twitter
прысвоіў яго акаўнту пазнаку «расійскія дзяржаўныя СМІ». Ён назваў
гэтую адзнаку ілжывай, і гэта нібыта «пацверджана Маскам», якога ён
твітнуў.
Рэакцыя Маска, які раней заявіў аб куплі Twitter, не
замарудзіла. Ён іранічна на рускай мове папрасіў прабачэння за гэта:
«Прости, товарищ».

Нагадаем, што Джордж Гэлоўэй — былы чалец брытанскага
парламента і прыхільнік палітыкі рэжыму Пуціна.
Яго прарасійскія заявы часта тыражуюць прапагандысцкія СМІ.
З апошняга, Гэлоўэй «прадказаў» «самагубства
НАТА» з-за пазіцыі ЗША па вайне Украіне. «Я не вельмі веру, што ЗША
атрымаюць у выніку выгаду з канфлікту. Лічу, што ўсе ўчынкі Белага дома вельмі
выразна малююць карціну імперыі, якая знаходзіцца за крок ад хуткага
заняпаду», — заявіў брытанец.
Паводле unian.net.