Харкаўскія актывісты падтрымалі марш за федэралізацыю Сібіры

У Харкаве прайшоў мітынг у падтрымку жыхароў Сібіры, якія 17 жніўня выйшлі на марш «За непахіснасць канстытуцыйнага ладу» ў Новасібірску.



siberian_republic.jpg

Як паведамляе АТН, каля ста чалавек прайшлі маршам ад харкаўскай станцыі метро «Акадэміка Бекетава» да Консульства РФ.   

Актывісты трымалі сцягі Украіны і Сібіры, а таксама плакаты з надпісамі ў падтрымку Сібірскай рэспублікі.  

Расійскае консульства ахоўвалі каля 50 міліцыянтаў.  

Нагадаем, марш за федэралізацыю Сібіры арганізатары запланавалі на 17 жніўня. Пасля адмовы мэрыі ў праве на правядзенне маршу актывісты падалі новую заяўку, памяняўшы назву марша на «Марш за непахіснасць канстытуцыйнага ладу».

Паралельна расійская цэнзура спрабавала сцерці з СМІ любыя згадкі пра акцыю.  

Адзін з арганізатараў маршу за федэралізацыю Сібіры, расійскі актывіст Міхаіл Пулін і яго жонка Марыя Катынская былі затрыманыя супрацоўнікамі паліцыі.

Па паведамленнях СМІ, у Новасібірску сёння прайшлі адзіночныя пікеты, арганізатарамі якіх сталі дэмакратычныя рухі «РПР-ПАРНАС» і «Салідарнасць». Усяго ў акцыях прыняло ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

ukrinform.ua