Black Friday: супрацоўнікі Amazon пратэстуюць у 20 краінах
Amazon бярэ занадта шмат і аддае занадта мала. Пратэстоўцы сцвярджаюць, што цяпер — самы час прымусіць Amazon плаціць, піша korrespondent.net.
Супрацоўнікі найбуйнейшага ў свеце інтэрнэт-рытэйлера Amazon у 20 краінах свету абвясцілі пра забастоўку ў Black Friday (Чорную пятніцу) з патрабаваннем паляпшэння ўмоў працы.
Пратэсты праходзяць у рамках ініцыятывы Make Amazon Pay (“Прымусьце Amazon плаціць”. — Рэд.) у кааліцыі з 70 міжнароднымі прафсаюзамі і арганізацыямі. Сярод іх — Greenpeace, Oxfam і Amazon Workers International.
Чакаецца, што сёння ў пратэстах возьмуць удзел работнікі розных сфер — «ад нафтаперапрацоўчых заводаў, фабрык, складоў, цэнтраў апрацоўкі даных і карпаратыўных офісаў».
«Пандэмія паказала, як Amazon ставіць прыбытак наперадзе работнікаў, грамадства і нашай планеты ... Amazon бярэ занадта многа і аддае занадта мала. Час прымусіць Amazon плаціць», — гаворыцца ў заяве пратэстоўцаў.
Пратэсты адбываюцца на фоне росту нязгоды супрацоўнікаў кампаніі з умовамі працы, у прыватнасці, з-за доўгага працоўнага дня, нізкай аплаты працы і складаных сістэм ацэнкі эфектыўнасці.
Патрабаванні да Amazon уключаюць у сябе павышэнне заробкаў, лепшую бяспеку працы і «прыпыненне жорсткага рэжыму прадукцыйнасці і назірання, які Amazon выкарыстаў, каб ціснуць на работнікаў».
У кампаніі Amazon заявілі, што яны ўжо інвестуюць «значныя сродкі» ў некалькі катэгорый, заяўленых пратэстоўцамі.