Беларуская дэлегацыя 14-16 чэрвеня наведае Егіпет
Яе будзе ачольваць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў.
У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама прамысловых прадпрыемстваў. Як адзначылі ў прэс-службе МЗС, адбудуцца беларуска-егіпецкія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
"Запланаваны таксама сустрэчы Валянціна Рыбакова з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па пытаннях Еўропы, міністрам гандлю, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнэсу Егіпта, старшынём Егіпецкага савета ўстойлівага развіцця”, — праінфармавалі ў МЗС. У ходзе візіту будуць абмеркаваныя пытанні разьвіцця беларуска-егіпецкага палітычнага дыялогу, актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі пазіцый краін на міжнароднай арэне.