Быць крытычным да догмаў

Пасля апошніх падзей у арабскіх краінах шматлікія лібералы пачалі звязваць будучыню лібералізму з ісламскім светам. Пра гэта журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з Гі Сарманам, адным з вядучых ліберальных філосафаў Францыі і Еўропы, дарадцам прэзідэнта Паўднёвай Карэі, аўтарам шматлікіх кніг, кавалерам Ордэну Ганаровага Легіёну.

— У сваіх інтэрв’ю вы кажыце, што ўдзельнікам цяперашніх моладзевых пратэстаў ідэйна найбольш блізкая ліберальная тэорыя. Растлумачце гэты тэзіс, калі ласка.



26b58a41da329e0cbde0cbf956640a58.jpg

Пасля апошніх падзей у арабскіх краінах шматлікія лібералы пачалі звязваць будучыню лібералізму з ісламскім светам. Пра гэта журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з Гі Сарманам, адным з вядучых ліберальных філосафаў Францыі і Еўропы, дарадцам прэзідэнта Паўднёвай Карэі, аўтарам шматлікіх кніг, кавалерам Ордэну Ганаровага Легіёну.
— У сваіх інтэрв’ю вы кажыце, што ўдзельнікам цяперашніх моладзевых пратэстаў ідэйна найбольш блізкая ліберальная тэорыя. Растлумачце гэты тэзіс, калі ласка.
— З-за таго, што мы жывём у глабалізаваным свеце, моладзь паўсюль падзяляе адны і тыя ж каштоўнасці. Натуральна, тут ёсць шмат дэталяў, якія мы і ведаем, і не ведаем. Напрыклад, у Еўропе ёсць забабоны, што рускія нас не любяць. Аднак хаця маладыя людзі і належаць да розных нацый і культур, канцэпцыя індывідуалізму з’яўляецца ўніверсальнай. Адначасова вялікую ролю адыгрывае інтэрнэт, якія дапамагае гэтым людзям аб’яднацца і сказаць уладам і ўсяму свету — мы ёсць, мы падзяляем адны і тыя ж ідэі і патрабуем, каб нас паважалі.
— Сёння ўжо ёсць спробы стварэння палітычных партый на базе інтэрнэту. Напрыклад, створаная ў Швецыі Партыя піратаў. Аднак “піраты — партыя левага накірунку. Піраты лічаць, што феномен інтэрнэту ў тым, што ён стварае некамерцыйную прастору, дзе няма разумення прыватнай уласнасці. Хіба гэта не супярэчыць ліберальнай дактрыне?
— Для мяне як ліберала не важна, называюць сябе тыя ж “піраты правымі або левымі. Галоўнае, што яны выступаюць за грамадства, у якім людзі паважаюць адзін аднаго. Інтэрнэт дапамагае будаваць такую грамадскую супольнасць. Дэмакратыя ў разуменні ліберала — гэта перш за ўсё права меншасці і павага да яе. Інтэрнэт якраз і стварае такую формулу дыскусіі.
— Авангард цяперашніх рэвалюцый, якія вы характарызуеце як ліберальныя, відавочна, знаходзіцца ў арабскіх краінах. Наколькі рэальны ліберальны праект у рэгіёне з ісламскай культурай і традыцыяй?
— Ліберальная традыцыя даўно існуе на Усходзе. У другой палове ХІХ — першай палове ХХ стагоддзя ў ісламскіх краінах спрабавалі будаваць дэмакратычнае грамадства, развіваць свабодную гаспадарку. Узгадайце Егіпет, Іран, Сірыю. Там на той час існавалі больш-менш вольныя выбары, акадэмічная дыскусія, ліберальныя гаспадарка. Эксперымент закончыўся ў 1960-я гады, калі ў арабскіх краінах да ўлады прышлі вайскоўцы. Я не буду падрабязна раскрываць прычыны такога павароту, да якіх перш за ўсё можна аднесці працэс дэкаланізацыі і ўплыў Савецкага Саюза. Галоўнае тут тое, што эпосе вайсковых рэжымаў і ісламскага экстрэмізму папярэднічала эпоха плюралізму. У гэтым няма нічога дзіўнага, калі мы ўважліва прааналізуем канцэпцыю ісламу. Тут, у адрозненне ад каталіцызму або пратэстантызму, значна больш накірункаў і школ. Варта таксама ўзгадаць, што іслам — гэта адзіная рэлігія ў свеце, якую стварыў бізнэсмэн. Прарок Мухамед быў прафесійным камерсантам. І цяперашняе маладое пакаленне, відавочна, не разглядае іслам як нешта палітычнае. Іслам не ёсць перашкода для лібералізму.
— Ці з той жа серыі, як і ў арабскім свеце, нядаўнія моладзевыя пратэсты ў Вялікабрытаніі?
— І так, і не. У тэхнічным вымярэнні яны падобныя. Як і ў Егіпце, вялікую ролю для мабілізацыі незадаволеных адыграў інтэрнэт. Розніца ў тым, што ў Еўропе іншыя праблемы. Перш за ўсё, вялікае беспрацоўе сярод маладых людзей. Вельмі цяжка знайсці працу тым, каму менш за 25 гаджоў. У Аб’яднаным каралеўстве ёсць яшчэ адна праблема — эміграцыя. Гэта парадокс — мы запрашаем сотні тысяч маладых эмігрантаў-гастарбайтэраў, аднак мы не здольныя інтэграваць іх у соцыум.
— Калі мы кажам пра лібералізм, то сутыкаемся з праблемай штодзённай этыкі. Можна быць левым і весці левы лад жыцця — слухаць адпаведную музыку, глядзець адмысловае левае кіно. Можна быць неанацыстам і жыць адпаведна скінхэд-стайл. Што значыць быць лібералам у шэрых буднях?
— Мяркую, гэта проста быць крытычным да догмаў. Нам патрэбная супярэчнасць. Капіталізм не можа існаваць без супярэчнасцяў. Таму прынцып лібералізму — адмова дамінавання. Нас адрознівае ад тых жа левых тое, што яны намагаюцца заўсёды быць манапольнымі ўладальнікамі канчатковай ісціны. Гэта як нейкая рэлігія ці форма рэлігіі. Можна назваць гэта бальшавізмам.
— Вы вельмі скептычна ставіцеся да перспектыў ліберальнай рэвалюцыі ў Расіі і краінах былога СССР. Пры гэтым, аднак, вы ў захапленні ад Паўднёвай Карэі.
— Праблема Расіі ў тым, што рэвалюцыя там у поўным сэнсе гэтага слова не адбылася. Так, СССР бы разбураны, аднак старая камуністычная эліта здолела застацца пры ўладзе. Натуральна, яны трохі пераарганізаваліся, аднак кардынальных зменаў у эліце ўсё ж не адбылося. Тыя ж людзі засталіся ў офісах. Паўднёвая Карэя на працягу жыцця аднаго пакалення здолела прайсці шлях ад вайсковай дыктатуры да ліберальнай дэмакратыі. Усё таму, што простыя людзі хацелі сапраўдных дэмакратычных перамен, змагаліся за іх супраць дыктатуры і ў выніку дамагліся свайго. Гэта галоўная розніца паміж расіянамі і карэйцамі. Пры гэтым, аднак, я не магу не заўважыць, што ў расійскім грамадстве стала менш страху, з’явіўся падмурак для вольнай дыскусіі.
— Што вы рабілі ў маі 1968 года падчас студэнцкай рэвалюцыі ў Францыі?
— Я быў актывістам адной з анархісцкіх груповак. Яе заснаваў анархіст Даніэль Кон-Бендзіт, цяперашні лідар французскіх Зялёных. Мы былі вельмі актыўнымі ў барацьбе з сістэмай. Мы хацелі права на свабоду думкі. Мы патрабавалі сэксуальнага разняволення. Гэта было актуальна ў той час. Адначасова мы змагаліся з іншымі аўтарытарнымі тэндэнцыямі ў студэнцкім асяроддзі — камуністамі і мааістамі.
 — Калі параўноўваць цяперашнія моладзевыя бунты і рэвалюцыю 1968 года, у іх ёсць нешта агульнае?
— Ёсць шмат агульнага. Тая ж тэма сэксу. Тэма сэксу можа не прысутнічаць на транспарантах, аднак ён так ці інакш праяўляецца. У прынцыпе, гэта характэрна для ўсіх рэвалюцый. Згадайце Вялікую французскую рэвалюцыю. Нават падчас бальшавіцкай рэвалюцыі ставілася пытанне вольнага кахання.
— У інтэрнэце шмат парнаграфіі. Можа, яна таксама спрыяе росту рэвалюцыйных настрояў?
— Безумоўна. Асабліва ў арабскіх краінах, дзе ў сям’і жанчына ва ўсім падпарадкоўвацца мужчыне. Жанчыны, наведваючы парнаграфічныя сайты, разбураюць архаічную мараль, узнікае патрэба нейкіх новых пачуццяў, вызвалення.
— У 1980-я гады вы былі адным з вядучых прапагандыстаў амерыканскай кансерватыўнай рэвалюцыі ў Еўропе. Нават выдалі кніжку “Кансерватыўная рэвалюцыя. Мяне цікавіць ваша думка пра культурнае вымярэнне той рэвалюцыі. Яе сімваламі сталіся такія супярэчлівыя прадукты, як фільмы пра Рэмба або Рокі. Няўжо еўрапейскі інтэлектуал можа падтрымліваць такое мастацтва?
— Я ніколі не быў прыхільнікам Рэйгана ці аматарам Галівуда тых часоў. Для мяне было важна паказаць, што па той бок Атлантыкі нешта адбываецца. У Еўропе тады было шмат журналістаў, якія бачылі ў Рэйгане нейкага дурнога каўбоя. Я казаў — не, гэта нешта большае. Гэта рэакцыя пратэстанцкай Амерыкі на сацыялізм, на эканамічны спад 1980-х, на сэксуальную рэвалюцыю. Я хацеў сказаць: тое, што адбываецца ў ЗША, вельмі амерыканскае. Я хацеў сказаць, што рэчы больш складаныя, чым нам здаюцца. Нават калі вы ў 1980-я былі супраць Рэйгана, а зараз выступаеце супраць Сары Пэйлін, вы павінны спрабаваць іх зразумець.