Башкірыя. Бежанцы павінны вывучыць башкірскую мову
Незвычайная гісторыя адбылася з групай бежанцаў з Данбасу, што пераехалі жыць у Башкірыю.
Тут іх цёпла сустрэлі і, натуральна, далі магчымасць публічна на СМІ выказаць пра свае думкі наконт апошніх падзей ва Украіне. Падчас інтэрв’ю перасяленцы вельмі моцна крытыкавалі культурную палітыку Кіева, якая праяўлялася ў прымусовай украінізацыі рускамоўнага насельніцтва Данбасу.
Які ж у іх быў шок, калі стала вядома, што дзеці бежанцаў у верасні павінны будуць вучыць башкірскую мову. Арганізацыі перасяленцаў звярнуліся з просьбаў да Мінадукацыі аўтаномнай рэспублікі — вызваліць дзяцей ад прадмета. Аднак Міністэрства засталося вельмі суровым. У спецыяльны дакуменце яно заявіла, што ўсе дзеці, якія вучацца ў школах аўтаноміі, павінны вучыцца пісаць і размаўляць па-башкірску.
Паводле расійскай прэсы