Абылай-хан. Назарбаеў — рэінкарнацыя Абылай-хана
Нечакана для ўсіх прэс-служба прэзідэнта Казахстана заявіла аб правядзенні афіцыйных святкаванняў 300-й гадавіны нараджэння Абылай-хана — лідара казахскага ханства XVIII стагоддзя.
Нурсултан Назарбаеў
Эпоха Абылай-хана, напэўна, была апошняй спробай казахаў на той час заснаваць сваю дзяржаву, балансуючы паміж Кітаем і Расіяй. Пазней казахскія жузы пачалі паступова станавіцца васаламі Масквы. Тое, што Елбасы вырашыў святкаваць гадавіну нараджэння Абылай-хана, дастаткова незвычайна, паколькі ў 1991 годзе ў Казахстане на дзяржаўным узроўні святкавалі 280-ю гадавіну нараджэння хана.
Як след, 300-гадовы юбілей прыпадаў на 2011-ы год. Аднак у адміністрацыі Назарбаева чамусьці падкарэктавалі год нараджэння Абылая. Цяпер шмат хто ламае галаву над разгадкай гэтага пытання. Афіцыйныя версія — святкаваць у 2011-м было нелагічна, паколькі краіна і так святкавала 20-ю гадавіну незалежнасці.
Між тым, апазіцыйныя журналісты лічаць, што прычына ў іншым. Быццам, Назарбаеў зноў заняўся пошукам нейкай вялікай гістарычнай асобы, з якой ён хоча сябе асацыяваць. Выбар у выніку прыпаў на Абылай-хана. Дарэчы, напачатку 1990-х гадоў афіцыёз ужо пісаў пра тое, што Назарбаеў — гэта рэінкарнацыя Абылай-хана, аднак пасля гэта тэма знікла.