ААН заклікае Еўропу пашырыць магчымасці для легальнай міграцыі бежанцаў

Генеральны сакратар Арганізацыі аб'яднаных нацый Пан Гі Мун заклікаў міжнародную супольнасць знайсці "калектыўнае палітычнае рашэнне" у сітуацыі з бежанцамі з Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу.



1440357235_6054.jpg

Па словах генеральнага сакратара, для вырашэння праблемы патрабуецца значна больш намаганняў, чым тыя меры, якія краіны прымаюць зараз, перадае ВВС.

Пан Гі Мун назваў сітуацыю, якая склалася з мігрантамі ў Еўропе "крызісам салідарнасці" і заклікаў еўрапейскія краіны да пашырэння легальных і бяспечных каналаў міграцыі.

"Я заклікаю ўсе дзяржавы пашырыць бяспечныя і легальныя каналы для мігрантаў, абыходзіцца з імі гуманна і з пачуццём спагады, вырашаць іх праблемы ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Гэта — чалавечая трагедыя, што гаворыць пра тэрміновую неабходнасць рашучых палітычных дзеянняў", — заявіў генеральны сакратар ААН.

"Паўторныя трагедыі сведчаць пра жорсткасць людзей, якія займаюцца перавозкай мігрантаў, дзейнасць якіх распасціраецца ад Андаманскага мора да Міжземнага і праз дарогі Еўропы. Гэта таксама кажа аб адчаі тых, хто шукае абароны або новае жыццё", — заявіў Пан Гі Мун.

Генеральны сакратар ААН звярнуў увагу, што большасць тых, хто адважваецца на небяспечнае падарожжа — гэта ў асноўным ўцекачы з Сірыі, Ірака і Афганістана, якія бягуць ад вайны і нестабільнасці ў сваіх краінах.

На днях СМІ паведамілі, што ў Аўстрыі на абочыне аўтастрады ў кірунку Вены быў знойдзены грузавік, у якім знаходзіліся целы 71 чалавека, у іх ліку — восем жанчын і чатыры дзіцяці. Усе яны, як мяркуецца, задыхнуліся. Па дадзеных аўстрыйскай паліцыі,загінулыя, мяркуючы па ўсім, былі бежанцамі з Сірыі.

У пятніцу каля берагоў Лівіі пацярпелі крушэнне два судны з мігрантамі на борце, больш за 100 чалавек загінулі.