ААН абвясціла пра голад у Паўднёвым Судане

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвясціла пра голад у некалькіх раёнах Паўднёвага Судана. Паводле дадзеных Сусветнай харчовай праграмы ААН, амаль 100 тысяч жыхароў краіны могуць загінуць у бліжэйшы час, калі ў краіну не паступіць дастатковы аб'ём гуманітарнай дапамогі.

Гуманітарная дапамога ў Паўднёвым Судане. Фота REUTERS

Гуманітарная дапамога ў Паўднёвым Судане. Фота REUTERS

Каля мільёна жыхароў Паўднёвага Судана знаходзяцца на мяжы голаду: з іх, паводле дадзеных ЮНІСЕФ, больш за 250 тысяч дзяцей. Усяго ад недаядання ў Паўднёвым Судане пакутуе 40% насельніцтва краіны, або 4,9 мільёна чалавек.

ААН упершыню за апошнія шэсць гадоў абвяшчае аб сітуацыі масавага голаду.

Абвяшчэнне пра голад у пэўнай краіне ці рэгіёне можна быць зроблена, калі па меншай меры 20% сем'яў пакутуюць ад моцнага недаядання і ніяк самастойна не могуць вырашыць гэтую праблему, або калі 30% насельніцтва пакутуюць ад вострага недаядання, а з голаду памірае як мінімум два чалавекі ў дзень на кожныя 10 тысяч насельніцтва.

Найбольш складаная сітуацыя з харчаваннем склалася ў правінцыі Вахда (Юніці) на поўначы краіны. Як падкрэсліваюць прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы ААН, нягледзячы на намаганні гуманітарных арганізацый, харчавання, якое пастаўляецца ў Паўднёвы Судан, не хапае, каб дапамагчы ўсім тым, хто галадае ў найбольш пацярпелых рэгіёнах.

Эканамічная сітуацыя ў Паўднёвым Судане, які з 2013 года знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны паміж уладамі на чале з прэзідэнтам Сальва Кіірам (з народнасці дзінка) і апазіцыяй, пагаршаецца на працягу некалькіх гадоў. Падчас узброенага канфлікту ў рэгіёне загінулі тысячы чалавек, яшчэ больш за два мільёны сталі вымушанымі перасяленцамі.

Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць у 2011 годзе. У 1998 годзе, калі краіна яшчэ змагалася за незалежнасць ад Судана, ад голаду на тэрыторыі сучасную Паўднёвага Судана памерлі, па розных звестках, ад 70-ці тысяч да некалькіх сотняў тысяч жыхароў.

Былы генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун раней выказваў асцярогі з нагоды магчымага генацыду ў краіне.

Паводле ВВС