60% немцаў не хочуць бараніць Польшчу ды краіны Балтыі ад нападу Расіі

«Ці сапраўды немцы — нацыя, якая разумею Расію і сімпатызуе ёй?» — пытаюцца аўтары новага даследавання «Frayed Partnership» («Зношанае партнёрства»).

Фота з сайта nstarikov.ru

Фота з сайта nstarikov.ru


Як немцы ўспрымаюць пуцінскую Расію?


Апытанне наконт розных аспектах расійска-нямецкіх адносінаў праводзілася ў сёлетнім сакавіку міжнародным «Фондам Bertelsmann» і Польскім інстытутам публічных справаў сярод немцаў, старэйшых за 14 гадоў.


Падаем ніжэй некаторыя з высноваў аўтараў даследавання.


Пуцінская Расія не зʼяўляецца надзейным партнёрам


belsat.eu__wp_content_uplo_14d313383c88cdfcbf41f2619198d337.html



На пытанне, ці зʼяўляецца Расія Уладзіміра Пуціна надзейным міжнародным партнёрам 64 % рэспандэнтаў адказалі «хутчэй не», 28 % — «хутчэй так» і яшчэ 8 % не здолелі даць хоць нейкі адказ.



Энергетычная залежнасць ад Расіі


belsat.eu__wp_content_uplo_a90d5715716b334d644d4a628c41828f.html


«Як вы ацэньваеце моцную сувязь Нямеччыны з расійскай энергіяй?»


43 % удзельнікаў даследавання даюць адказ «хутчэй негатыўна», 12 % — «вельмі негатыўна», 34 % — «хутчэй пазітыўна» і толькі 5 % — «вельмі пазітыўна».


Што рабіць з санкцыямі, якія былі ўведзеныя ў дачыненні да Расіі пасля анексіі Крыму?


belsat.eu__wp_content_uplo_bf6d5e1228f59a9ca28fbf176733ee56.html

Летась 44 % немцаў прапанавалі пакінуць іх такімі, якія яны ёсць, у той час як цяпер такога меркавання прытрымліваюцца 46 % немцаў. Зрабіць санкцыі больш жорсткімі хацелі б 16 % немцаў (летась — 23 %). У той жа час 27 % немцаў хацелі б аслабіць санкцыі (летась — 23 %).


Ці варта нямецкім жаўнерам бараніць сябраў NАТО Польшчу ды краіны Балтыі ў выпадку расійскай агрэсіі?


belsat.eu__wp_content_uplo_2766f0f034737dbeb3ed62c4fb9defdb.html

57 % апытаных кажуць, што не варта. «Варта», — так лічаць 31 % немцаў, 12 % не маюць адказу.


Якая сацыяльная роля пасуе Расіі ў дачыненнях з Нямеччынай?


belsat.eu__wp_content_uplo_7bd6951391b4e715abb0308aac4d9f8f.html


Калегай у 2016 годзе Расію палічылы 69 % немцаў (у 2013 — 65 %), суседам — 65 % (60 %), сябрам — 61 % (59 %), кіраўніком — 39 % (38 %).


belsat.eu