З футбольнага клуба «Віцебск» прыбралі траіх гульцоў — падпісантаў за Лукашэнку. Магчыма, за п'янку

Мінулымі днямі з каманды «Віцебск», якая гуляе ў вышэйшай лізе, сышлі тры футбалісты — Глеб Расадкін, Андрэй Лебядзеў і Яраслаў Яроцкі. Усе яны летась падпісалі адкрыты ліст праўладных спартсменаў. Далікатную версію растання з гульцамі прывёў у сваім тэлеграм-канале тэлекаментатар Уладзіслаў Татур.

80_f_6_fk_vitebsk_oficialnyi_sait.jpg

«Гумарэска з Віцебска,піша Уладзіслаў Татур. — Кажуць, гульцоў першай каманды правяралі на алкатэстары. Адсюль і сыход некаторых футбалістаў. І страчаная сувязь паміж калектывам і галоўным трэнерам».

Татур вядомы сваімі футбольнымі інсайдамі, якія звычайна спраўджваюцца.

У жніўні 2020 года журналіст звольніўся са спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» і зараз працуе за мяжой. Падчас пратэстаў яго затрымлівалі і садзілі на «суткі».