На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку

У прамы эфір тэлеканала «Беларусь 5» падчас трансляцыі фінальнага матча Australian Open паміж беларускай Арынай Сабаленка і прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай трапіла тое, што не павінна было дайсці да гледачоў.

sabalenka.jpeg


Адзначым, што трансляцыю, якую вёў тэлеканал, ён рабіў незаконна. Правоў на паказ турніру ў беларускіх каналаў няма. Таму яны проста «пазычылі» відэа ва ўласніка трансляцыі.
У эфір БТ трапіла не зусім цэнзурная рэкамендацыя, якая паступіла каментатару Іллі Бакаю, гледзячы па ўсім, ад рэжысёра трансляцыі.
У момант, калі Сабаленка падавала на матч, у эфіры прагучала: «Перамагла! Ілля, адпрацоўваеш. П*****ц крычы бл***, як я не ведаю».


Было відаць, што трансляцыя ішла з адчувальнай затрымкай, таму рэжысёр у апаратнай мог даведацца пра вынік матчу крыху раней каментатараў у студыі.