Міжнародны саюз біятланістаў прыпыніў сяброўства Беларусі і Расіі ў арганізацыі
Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) прыпыніў членства Саюза біятланістаў Расіі (СБР) і Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ) у арганізацыі, паведамляе sports.ru. Гэта значна ўзмацняе ізаляцыю спартоўцаў дзвюх краін ад сусветнай біятлоннай супольнасці.
«Абедзьве федэрацыі парушылі гуманітарныя
абавязацельствы федэрацый-членаў у адпаведнасці з канстытуцыяй IBU. Гэтыя
парушэнні наносяць шкоду рэпутацыі IBU і ўсяму біятлону, а іх актыўнае
сяброўства падарве намаганні IBU і яго членаў па прасоўванні сваіх
канстытуцыйных прынцыпаў і мэтаў.
Выканкам будзе вельмі ўважліва сачыць за развіццём гэтай
сітуацыі і пераглядаць гэтае рашэнне ў выпадку змены абставінаў. Рашэнне таксама
павінна быць разгледжана Кангрэсам IBU на яго пасяджэнні 15-19 верасня 2022
года, калі яно не будзе адменена раней выканкамам IBU», — гаворыцца ў
паведамленні IBU.
Раней IBU адхіліў ўсіх расійскіх і беларускіх спартсменаў ад спаборніцтваў.