Футбольная зборная Беларусі зноў прайграла. Гэтым разам — чэхам

У Остраве завяршыўся чарговы адборачны матч чэмпіянату свету-2022 з удзелам зборнай Беларусі. Нашы футбалісты саступілі гаспадарам поля чэхам з лікам 0:1.

20210902234347.jpg

Адзіны ў гульні мяч быў забіты на 34-й  хвіліне, трапны стрэл на рахунку Антаніна Барака.

Такім чынам, пасля трох матчаў у актыве беларускай зборнай застаюцца тры ачкі — дзякуючы сакавіцкай хатняй перамозе над эстонцамі (4:2). Таксама ў сакавіку наша каманда саступіла на выездзе бельгійцам з антырэкордным вынікам 0:8.

У турнірнай табліцы групы Е беларусы зараз займаюць перадапошняе, чацвёртае, месца.

Наперадзе ў зборнай яшчэ дзве гульні — з Уэльсам (5 верасня) і Бельгіяй (8 верасня). Абедзьве яны пройдуць у Казані, бо праз знакаміты інцыдэнт з пасадкай самалёта кампаніі Rynair гуляць у Мінску матчы такога статуса немагчыма.