Беларускія тэнісісты «не будуць вітацца» на турніры ў Польшчы
Беларускіх і расійскіх тэнісістаў просяць не прыязджаць на турнір Lotto Kozyrki Open ATP Challenger 100 у Польшчы ў сувязі з вайной ва Украіне.
«Улічваючы сітуацыю ва Украіне і ўзброеную агрэсію Расіі на гэтых землях, мы просім гульцоў, якія прадстаўляюць такія краіны, як Расія і Беларусь, не рэгістравацца на турнір Lotto Kozerki Open ATP Challenger 100. Гульцы, якія прадстаўляюць Расію і Беларусь, не будуць вітацца на турніры і ў комплексе «Казяркі». Для гэтых людзей мы не гарантуем месца на тэрыторыі Акадэміі», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце мерапрыемства.
Турнір пройдзе 14-19 жніўня ў вёсцы Азяркі пад Варшавай.
Нагадаем, што раней Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) адхіліла Беларусь і Расію ад сяброўства ў арганізацыі і камандных спаборніцтваў.
«Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) асуджае ўварванне Расіі ва Украіну і садзейнічанне яму з боку Беларусі. Акрамя скасавання ўсіх мерапрыемстваў ITF у гэтых краінах, кіраванне ITF сёння абвясціла аб неадкладным адхіленні Федэрацыі тэніса Расіі (ФТР) і Федэрацыі тэніса Беларусі (ФТР) ад сяброўства ў ITF і ўдзелу ў міжнародных камандных спаборніцтвах ITF да далейшага паведамлення», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.
ATF застаецца ў цесным кантакце з Федэрацыяй тэніса Украіны і салідарная з украінскім народам.