Беларускія гандбалісты прайгралі два матчы запар і вылятаюць з ЧЕ

Выглядае, што гэта правал.

20220117021424.jpg

На мужчынскім чэмпіянаце Еўропы па гандболе датэрмінова вырашаны лёс зборнай Беларусі. Прайграўшы два матчы на старце турніра, нашы хлопцы заўчасна страцілі шанцы на працяг барацьбы ў другім раундзе.

Спачатку, у пятніцу, беларусы саступілі камандзе Германіі — 29:33, а ўчора позна вечарам сустракаліся з палякамі. Зноў параза прычым з разгромным лікам — 20:29.

На чэмпіянаце Еўропы зборнай Беларусі засталося правесці адну гульню — у аўторак супраць аўстрыйцаў. Але яна ўжо нічога не будзе вырашаць для нашых суайчыннікаў, якія ні пры якіх абставінах ужо не зоймуць ні першае, ні другое месца ў групе. Пасля матча яны адправяцца на радзіму.