Беларускіх спартсменаў усё ж зарэгіструюць на Варшаўскі марафон. Але пры адной умове
Бегуноў з Беларусі зарэгіструюць для ўдзелу ў Варшаўскім марафоне. Але для гэтага ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расійскай агрэсіі ва Украіне, якая здзяйсняецца пры падтрымцы Беларусі. На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне РФ, паведамляе супольнасць свабодных беларускіх спартсменаў.
Абмежаванні выкліканыя тым, што арганізатары мусяць
падпарадкоўвацца правілам легкаатлетычных саюзаў, у календарах якіх
зарэгістраваныя спаборніцтвы.
Новая форма для рэгістрацыі будзе даступная з 25 красавіка.
Нагадаем, раней наконт рэгістрацыі былі сумневы, але супольнасць свабодных спартсменаў Беларусі правяла працу з арганізатарамі марафону для допуску беларускіх бегуноў.