Беларусь узяла першае паралімпійскае золата ў Токіа
Залаты медаль заваяваў плывец Ігар Бокій. Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды на Гульнях, паведамляе БелТА.
Сёння беларус з вынікам 53,80 сек. заняў першае месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м батэрфляем (клас S-13). Гэта новы рэкорд Паралімпіядаў у гэтым відзе праграмы.
27-гадовы Ігар Бокі станавіўся пераможцам Паралімпійскіх гульняў адзінаццаць разоў, 22 разы ён заваёўваў тытул чэмпіён свету.