Алімпійская прызёрка з Хойнікаў заявіла, што ёй не патрэбная беларуская мова

Чэмпіёнка свету і Еўропы, алімпійская прызёрка ў веславанні Маргарыта Махнева ў інтэрв'ю газеце «Прессбол» расказала пра стаўленне да беларускай мовы, піша svaboda.org.

272dc3f7_b83e_4418_a71c_ecaba5892754_w1023_r1_s.jpg

«Я ня ведаю беларускай мовы і не разумею яе. Успамінаю папярэднія выбары, як адна жанчына казала, што ў нас усё будзе па-беларуску. І я думаю: ну як жа так, калі ўвесь народ размаўляе па-расейску? Вакол мяне ўсё размаўлялі на расейскай. Я вучыла, але не разумела», – заявіла спартоўка.
«Вядома, у школе Марсэль будзе яе вывучаць. Пытанне ў іншым: ці ёсць у гэтым неабходнасць? Мы ўсе гаворым на расейскай, і не зусім зразумела, навошта павінны ведаць яшчэ і беларускую? Каму яна патрэбная? Напэўна, мяне не красіць, калі я, беларуска, так кажу пра родную мову. Я гэтым не ганаруся, але ня бачу нічога дрэннага ў тым, што яе ня ведаю. І што, стану больш шчаслівай, калі пачну на ёй размаўляць?»
Маргарыта Махнева выказала перакананне, што эканоміка краіны ня стане лепшай, калі ўсе пачнуць гаварыць па-беларуску. Трэба даць чалавеку выбар, падсумавала яна.