Зміцер Бандарэнка патэлефанаваў жонцы Вользе


У нядзелю, 20 лістапада, палітвязень Зміцер Бандарэнка, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы Андрэя Саннікава, меў вельмі кароткую тэлефонную размову са свёй жонкай Вольгай. Апошнім разам Вольга і Зміцер Бандарэнкі размаўлялі па тэлефоне 7 лістапада.

Як распавяла Вольга Бандарэнка “Новаму часу, яна не паспела задаць мужу ўсё пытанні, якія хацела. 



8a7129b8f3edd95b7d969dfc2c8e9d9d.jpg


У нядзелю, 20 лістапада, палітвязень Зміцер Бандарэнка, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы Андрэя Саннікава, меў вельмі кароткую тэлефонную размову са свёй жонкай Вольгай. Апошнім разам Вольга і Зміцер Бандарэнкі размаўлялі па тэлефоне 7 лістапада.

Як распавяла Вольга Бандарэнка “Новаму часу, яна не паспела задаць мужу ўсё пытанні, якія хацела. 
— Зміцер сказаў, што лісты зараз даходзяць толькі ад родных, то бок ад мяне, ад сястры і ад бацькі, астатнія допісы ён не атрымлівае. Ды і мае лісты даходзяць далёка не ўсе. Нядаўна там была нейкая праверка, якая бывае толькі раз на пяць гадоў, і вось, як ён адзначыў, відаць, у сувязі з гэтым “з палону выйшлі мае лісты — яму аддалі іх адразу пяць плюс яшчэ лісты ад сястры, бацькі — аддалі ўсе скопам. Ад яго таксама даходзяць не ўсе допісы. Апошні ліст прыйшоў мне ад Дзімы 14 лістапада. Я не ведала, што ён ужо знаходзіцца ў атрадзе, я думала, што ён яшчэ ў санчастцы, паколькі нічога не піша. Відаць, ён пісаў пра гэта ў папярэдніх лістах, але як яны даходзяць… Пяць не даходзяць, адзін прапускаюць. 
11 лістапада Дзіму выклікалі ў атрад, хаця, калі яго клалі ў санчастку, казалі, што ён прабудзе там два тыдні. Насамрэч ён прабыў там каля дзесяці дзён. Нягледзячы на тое, што ў яго апошнім часам не было боляў у спіне, у яго заставаліся праблемы з нагой, якая яго не слухаецца. Зараз (відаць, гэта звязана з восенню) у яго зноў з’явіліся болі ў спіне, тым не менш, яго ў момант абвастрэння з медчасткі выпісалі ў атрад. Акурат, калі я яму збірала медыцынскую бандэроль, дайшоў ліст, у якім ён назваў пяць відаў розных пігулак, у прыватнасці, абязбольваючых — тых, якія ён звычайна прымае, калі ў яго пачынаюцца запаленчыя працэсы ў хрыбетніку.
Раней яму пасля пад’ёму дазвалялі яшчэ раз легчы і рабіць гімнастыку — ЛФК (лячэбная фізкультура — заўвага Г.К.), бо яму трэба якімсьці чынам пампаваць цягліцы, але гэта можна рабіць толькі лежачы. А цяпер яму гэта забаранілі, зараз ён разам з усімі выходзіць на праверку, дзе разам з усімі стаіць паўтары гадзіны. Я не паспела ў яго запытаць, ці дазваляюць яму хадзіць па-за строем і з мыліцаю. Раней было для яго такое паслабленне. Але нешта мне падказвае, што наўрадці, бо ён узгадаў першыя два месяцы зняволення, калі ў СІЗА КДБ былі гэтыя “маскі, узгадаў Міхалевіча, з чаго я зрабіла выснову, што зараз у яго сітуацыя такая, як у першыя два месяцы, але крыху ў іншай інтэрпрэтацыі. У якой — мы можам толькі здагадвацца. Мы, канешне, калісьці пра гэта даведаемся. Дарэчы, хаця астатнім зняволеным у яго атрадзе дазваляюць гаварыць па тэлефоне пятнаццаць хвілін, але ўжо праз дзве хвіліны нашай размовы яму пачалі крычаць, каб ён завяршаў гутарку. Мы паспелі пагаварыць яшчэ толькі хвіліну — і ўсё.   
Нагадаем: Зміцер Бандарэнка — каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь — быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зараз палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 15.