Зборам подпісаў будуць займацца групы васьмі прэтэндэнтаў
Сярод іх — дзве жанчыны.
20 ліпеня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў інцыятыўныя групы васьмі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, прадстаўніца кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццяна Караткевіч, беспрацоўная Жанна Раманоўская, казачы Вярхоўны атаман і лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч, эканаміст Віктар Цярэшчанка.
Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў змогуць пачаць збор подпісаў у адзін дзень — 23 ліпеня.
Фота: sb.by