З МЗС Беларусі звольніўся яшчэ адзін дыпламат
Пра звальненне паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook консул Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў.
«Per aspera ad astra: праз дадзены прынцып ішлі гады навучання, павышэння ўзроўню кваліфікацыі для заняткі любімай справай: быць карысным людзям і аказваць ім дапамогу ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Нажаль, гэты этап у выглядзе 8,5 гадоў служэння краіне і людзям завершаны. У сваёй дзейнасці я заўсёды кіраваўся прынцыпамі гуманізму, прафесіяналізму і адданасці справе, і стараўся на карысць усяго. Я дзякую ўсім, каго ведаю і не ведаю, але каму я змог прынесці карысць і дапамагчы. Самае галоўнае - гэта падзяка чалавечая.», — напісаў дыпламат.