В'етнам просіцца ў Мытны Саюз

В'етнам увойдзе ў зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана. Дамову пра гэта плануе падпісаць у аўторак у ходзе візіту ў Ханой Уладзімір Пуцін. Абараняць расійскія і в'етнамскія інвестыцыі будуць падводныя лодкі расейскай вытворчасці.



vietnam.jpg

Мытны саюз і Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам могуць завяршыць перамовы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю (ЗСГ). Пра гэта гаворыцца ў артыкуле прэзідэнта Расіі «Расія —  В'етнам: разам да новых межаў супрацоўніцтва», апублікаваным у панядзелак у вядучых друкаваных выданнях СРВ напярэдадні візіту Пуціна ў гэтую краіну. Расія займае 19-е месца сярод 100 дзяржаў і тэрыторый, якія інвестуюць у В'етнам. Тут зарэгістравана 92 расійскіх інвестыцыйных праекты агульным коштам $1,9 млрд.
Далучэнне В'етнама да ЗСГ дазволіць Расеі павялічыць у тры разы да 2020 года тавараабарот, да $10 млрд. У мінулым годзе двухбаковы тавараабарот, па падліках расійскага боку, склаў $3,6 млрд. Па дадзеных в'етнамскага ўрада, тавараабарот у 2012 годзе не перавысіў $2,4 млрд. Тавараабарот паміж В'етнамам і, напрыклад, Кітаем —  $13 млрд.
Зона свабоднага гандлю прадугледжвае адмену мытных пошлін і зняцце колькасных абмежаванняў на абарот тавараў і паслуг. Пры гэтым паміж краінамі-удзельніцамі ЗСГ захоўваюцца мытныя межы і магчымасць самастойна вызначаць рэжым гандлю з трэцімі краінамі.
У Крамлі спадзяюцца, што дамова аб ЗСГ паміж В'етнамам і Расіяй надасць новы імпульс узаемаадносінам. Пра тое, што СРВ зацікаўленая ў як мага больш хуткім далучэнні да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, прэзідэнт Чыонг Тан Шанг заявіў яшчэ ў ліпені мінулага года па выніках візіту ў Маскву. Гэты намер быў пацверджаны на саміце АТЭС ва Уладзівастоку. У Ханоі не выключаюць, што будзе зроблены і наступны крок — заяўка на ўступленне ў Мытны саюз. Дакладная дата далучэння невядомая, але гаворка ідзе пра 2014 год.
gazeta.ru