Вярхоўны камісар ААН: Такія рэпрэсіі, як у Беларусі, зусім недапушчальныя
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет адрэагавала на апошнія падзеі ў Беларусі. Яна заклікала ўлады нашай краіны вызваліць затрыманых падчас «зачысткі» грамадскіх арганізацый людзей.
«Я глыбока занепакоеная апошнімі падзеямі ў Беларусі,
дзе ў сераду сілавікі правялі дзясяткі рэйдаў у офісах і дамах праваабаронцаў і
журналістаў... шэраг людзей былі затрыманыя, — цытуе словы Бачэлет ohchr.org. —
Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя».
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека лічыць, што падзеі ў
Беларусі «яшчэ раз падкрэсліваюць абуральнае ігнараванне беларускімі
ўладамі сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне правоў
чалавека». У чарговы раз яна заклікала афіцыйны Мінск «спыніць сваю
палітыку запалохвання і пераследу грамадзянскай супольнасці і работнікаў
СМІ».
Паводле «Еўрарадыё».