Віктару Бабарыку за тыдзень перадалі толькі адзін ліст
Віктар Бабарыка заявіў, што яго пазбавілі камунікацыі нават з роднымі, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал палітыка.
З сакавіка ён не атрымліваў лістоў ад сястры. Карэспандэнцыя вельмі часта «губляецца», а за мінулы тыдзень яму перадалі толькі адзін ліст.
Віктара Бабарыку, колішняга старшыню «Белгазпрамбанку»,
вінавацяць у карупцыі і нясплаце падаткаў. У зняволенні таксама ягоны сын
Эдуард Бабарыка, якога таксама абвінавачваюць у эканамічных злачынствах. Пры
гэтым ні бацька, ні сын сваёй віны не прызналі, а праваабаронцы далі ім статус
палітвязьняў.
Паводле «Свабоды».