У Мінску затрыманы анархіст. Ягонае месцазнаходжанне невядома
Як паведамляе сайт анархісцкай групы "Прамень", затрыманне адбылося па крымінальнай справе аб нанясенні графіці.
Анархіст Яўген Чуліцкі быў затрыманы сёння каля 10 ранку. У яго на кватэры "людзі ў цывільным" правялі ператрус, вынялі тэлефоны і ноўтбук. Паведамляецца, што падчас вобшуку міліцыянты вялі сябе вельмі нахабна:
"... на просьбу маці паказаць пасведчанне бліжэй, бо яна кепска бачыць, супрацоўнік толькі пасміхаўся і адвадзіў дакумент далей ад вачэй".
Маці 22-гадовага анархіста паказалі пастанаўленне, з якога яна паспела зразумець толькі тое, што яе сын на вул. Ахоцкай намаляваў нейкі надпіс, які начынаўся словам "менты". Магчыма, гаворка ідзе аб крымінальнай справе па арт. 341 КК РБ "Апаганванне збудаванняў і сапсаванне маёмасці". У дадзены момант месцазнаходжанне Яўгена невядомае. Ягоныя сябры мяркуюць, што ён можа знаходзіцца ў Завадскім РУУС ці ў ГУБАЗіКу.