У Магілёўскім унівэрсытэце рэклямуюць канфэрэнцыю з удзелам «ДНР, ЛНР, ПМР».

Форум, у якім яны прымуць удзел, "прыўрочаны да вызвалення Данбаса ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" — вынікае з паведамлення Радыё Свабода.

dnr_1.jpg


У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова на факультэце замежных моў вісіць абвестка пра канфэрэнцыю з удзелам навучэнцаў з «ДНР, ЛНР, ПМР».
Актывісты Партыі БНФ якія пабачылі абвестку, кажуць, што рыхтуюць зварот у Міністэрства адукацыі, каб даведацца, калі Беларусь прызнала такія ўтварэньні, як «Данецкая народная рэспубліка», «Луганская народная рэспубліка» і «Прыднястроўская малдаўская рэспубліка».