Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць выказаць 8 сакавіка салідарнасць з жанчынамі Беларусі
Са жніўня мінулага года беларускія жанчыны смела змагаліся за правы, свабоду і годнасць ўсіх беларусаў, калі рэжым Лукашэнкі адрэагаваў страшным гвалтам, забойствамі, згвалтаваннямі і катаваннямі на мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.
Беларускія жанчыны выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне з кветкамі ў мірным, але цвёрдым патрабаванні спыніць гвалт. Моцныя жанчыны Беларусі ўзначальваюць гэты пратэст. Моцныя жанчыны Беларусі кідаюць выклік рэжыму Лукашэнкі. Моцныя жанчыны Беларусі жывуць ва ўмовах рэпрэсій за сваю мірную барацьбу і пераадольваюць іх.
Святлана Ціханоўская заклікае міжнародную супольнасць, лідараў грамадскай думкі, дзеячаў культуры і палітыкаў выказаць 8 сакавіка салідарнасць з беларускімі жанчынамі і падтрымаць Беларусь у гэты дзень, праявіць салідарнасць з адважнымі беларускамі, з усімі жанчынамі Беларусі, якія працягваюць мірную барацьбу за свабоду.